1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
поиск
Белорусский профессиональный союз банковских и финансовых работников
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 203-84-34
Электронные обращения граждан и юрлиц
Опрос

Если вы нацелены на быстрое достижение исполнения должником своих обязательств, вы предпочтете:

Опрос

Какие мероприятия, по вашему мнению, могут повысить авторитет профсоюзной организации и привлечь новых членов профсоюза?

  • Работа по заключению коллективного договора
    29.93% (135)
  • Проведение праздничных, культурно-массовых и физкультурно-оздоровительных мероприятий
    13.08% (59)
  • Общественный контроль за безопасностью условий труда и правовая поддержка членов профсоюза
    41.93% (144)
  • Другое
    15.06% (144)

Мы ўсе – ад сонца. Сіла ў гэтым…

27 марта 2018

Пасля шматлікіх пошукаў новых ідэалаў і новых арыентыраў шчасця, мы вярнуліся на кругі свая — да сваёй сям'і, сваім дзецям, сваёй бацькоўскай хаце, сваёй малой і вялікай Радзіме… І зразумелі: вось гэта і ёсць сучаснасць і вечнае, гэта і ёсць — непераходзячыя каштоўнасці.

           Год 2018  аб’яўлены Годам малой Радзімы.  І сёння кожны  работнік нашага банка беражліва захоўвае гісторыю свайго роднага краю, паважае яго традыцыі і лічыць галоўнай задачай — абарона інтарэсаў сваіх кліентаў і грамадзян, якія жывуць побач з намі і якім неабходна наша падтрымка і дапамога.

          Вось  і  ў гэтым годзе, на пярэдадні  вясновых святаў,  прадстаўнікі Беларусбанка адправіліся да сваіх добрых сяброў  у  Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, з дабрачынным канцэртам  і   падарункамі.   Сёння ў доме-інтэрнаце знаходзяцца  68 пажылых людзей , з іх 7 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а яшчэ шмат маладых людзей, чые магчымасці абмежаваныя і  вядома,   кожнаму з іх патрэбна наша   ўвага. Яны , як і мы, людзі творчыя,  вельмі любяць жыццё, любяць спевы, удзельнічаць у канцэртах, але выступаць  на сцене без  радыё-мікрафонаў  не зручна. Вось і рашылі калектыўна, што для моладзі дома- інтэрната яны неабходны.

          Выступленне  нашых артыстаў пачалося  з цёплых слоў віншаванняў і добрых пажаданняў для гледачоў.  Як заўседы,  мы  былі  прыемна здзіўленыя. Да нашага прыезду артысты дома –інтэрната шчыра рыхтаваліся. Яны  спявалі для нас  і бардаўскія песні пад гітару, і эстрадныя, чыталі вершы.  Атрымаўся  вельмі кранальны,  сумесны канцэрт, які даставіў  вялізнае задавальненне ўсім  прысутнічым.  

           Моцнае ўражанне   таксама мы  атрымалі ад малых артыстаў, дзяцей, якія размаўляюць і «спяваюць» на незнаёмым нам мове — мове жэстаў. Гэта  выхаванцы  Гродзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Яны ўжо не першы раз прыязджаюць да нас, таму што сябруем мы даўно.  Пры кожнай нашай сустрэчы   імкнемся пацешыць адзін аднаго і прыемнымі словамі і падарункамі.  Гэты  інтэрнат з'яўляецца падшэфнай установай нашага філіяла.

          Якое  цудоўнае свята, які вясновы настрой  яны падарылі нам!

           Падумалася, як добра, што ў нашым банку працуюць  не толькі  вялікія прафісіяналы сваей справы, шчыра адданыя працы супрацоўнікі, а  яшчэ і   людзі, які  маюць вялікія  сэрцы, і  яны не могуць быць абыякавымі  да праблем і бяды іншых.  Рабіць  дабро,  нічога не просячы  ў замен — галоўнае крэда іх жыцця, таму што …..

                         Мы ўсе – ад сонца. Сіла ў гэтым…

                         І неба ў нас на ўсіх адно.

                         Зямля сама — часцінка свету.

                         Мы з вамі ўсе — яе святло!

                                                                                                  Часлава Мулярчык

Карта сайта