Для 33 першакласнікаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення №400 Беларусбанка былі арганізаваны мерапрыемства да Дня ведаў, якія сталі яркім і вясёлым стартам новага навучальнага года.
Традыцыйна першакласнікi адправіліся ў дзіцячае кафэ, дзе было падрыхтавана тэатралізаванае выступленне артыстаў. Праграма была вельмі вясёлай і гэта дастаўляла дзетварэ вялікую радасць. Салодкі стол — яшчэ адзін падарунак для дзетак. А ў завяршэнні сустрэчы першаклашкам на памяць аб такой важнай падзеі ў іх жыцця былі ўручаны школьныя наборы, а таксама выказаны ў адрас бацькоў і іх адрас самыя цёплыя віншаванні. Увогуле, свята атрымалася на славу.
Часлава МУЛЯРЧЫК