1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 203-84-34

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Виртуальный фестиваль 2020

Спорт и Белагропромбанк

Мы в социальных сетях

ГлавнаяНовостиКонкурс-выстава “ Мая радзіма – Беларусь!”
07 августа 2020

Конкурс-выстава “ Мая радзіма – Беларусь!”

      Невялiкая зарысоўка аб родным краi ад намеснiка старшынi аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «АБ Беларусбанк» па Гродзенскай вобласцi Чаславы Мулярчык:

«Заўсёды цікавіліся  гісторыяй  свайго роду, свайго роднага кутка, сваёй Радзімы.

        З вялікім задавальненнем хачу прадставіць невялічкія гістарычныя  звесткі пра свой родны край — Гродзенскую вобласць. У яго  багатая гісторыя, глыбокія культурныя традыцыі. Тут жыве  добры і працавіты народ. Той, хто ўпершыню прыязджае да нас, адразу адчувае асабістую духоўную  атмасферу. Мы вельмі закаханы ў сваю зямлю і імкнемся зрабіць яе прыгожай, багатай і дагледжанай. Чалавеку, які некалькі гадоў не быў на Гродзеншчыне, адразу кінецца ў вочы, што сёння шматлікія гарады і пасёлкі цалкам маюць еўрапейскі выгляд. Усё больш прыгожым, чыстым, зялёным, становіцца наш абласны цэнтр — старажытны Гродна. Гродзенцы высока ацанілі праведзеную працу па комплекснай рэканструкцыі будынкаў, унутраных дворыкаў і вуліц гістарычнай часткі горада, якая была ажыццёўленая пры крэдытнай падтрымцы  ААТ „АСБ Беларусбанк”. Прыемна адзначыць, што наш банк таксама з'яўляецца найбуйным крэдыторам прамысловасці, сельскай гаспадаркі, уласнага бізнэсу, які займаецца вытворчасцю і аказаннем паслуг у Гродзенскай вобласці.

     Сёння наша вобласць – адзін з перадавых прамысловых і сельскагаспадарчых рэгіёнаў Беларусі, з развітой  сацыяльнай інфраструктурай.

      А яшчэ, наша зямля абвеяная сівой і багатай гісторыяй. Яе помнікі прыроды, гісторыі і культуры, як дыяменты  раскіданыя  паўсюль і сёння з'яўляюцца ўнікальнай спадчынай,  гонарам краіны і нашым гонарам,  людзей якія жывуць на гэтай  зямлі.   Сёння кожны  работнік нашага банка беражліва захоўвае гісторыю свайго роднага краю, паважае яго традыцыі і лічыць галоўнай задачай — абарона інтарэсаў сваіх кліентаў і грамадзян.

      Мы паважаем сваё мінулае, самаадданай працай ствараем будучыню і з адкрытымі сэрцамі гасцінна запрашаем у вандроўку па Прынёманскаму краю.

 І гэта вандроўка не простая,  яна адлюстроўваецца  ў малюнках нашых дзяцей. Конкурс-выстава “ Мая радзіма – Беларусь!”  адбыўся у рамках акцыі “Мы за Беларусь”.

Карта сайта