Год 2018 аб’яўлены Годам малой Радзімы. І сёння кожны работнік нашага банка беражліва захоўвае гісторыю свайго роднага краю, паважае яго традыцыі і лічыць галоўнай задачай — абарона інтарэсаў сваіх кліентаў і грамадзян, якія жывуць побач з намі і якім неабходна наша падтрымка і дапамога.
Вось і ў гэтым годзе, на пярэдадні вясновых святаў, прадстаўнікі Беларусбанка адправіліся да сваіх добрых сяброў у Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, з дабрачынным канцэртам і падарункамі. Сёння ў доме-інтэрнаце знаходзяцца 68 пажылых людзей , з іх 7 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а яшчэ шмат маладых людзей, чые магчымасці абмежаваныя і вядома, кожнаму з іх патрэбна наша ўвага. Яны , як і мы, людзі творчыя, вельмі любяць жыццё, любяць спевы, удзельнічаць у канцэртах, але выступаць на сцене без радыё-мікрафонаў не зручна. Вось і рашылі калектыўна, што для моладзі дома- інтэрната яны неабходны.
Выступленне нашых артыстаў пачалося з цёплых слоў віншаванняў і добрых пажаданняў для гледачоў. Як заўседы, мы былі прыемна здзіўленыя. Да нашага прыезду артысты дома –інтэрната шчыра рыхтаваліся. Яны спявалі для нас і бардаўскія песні пад гітару, і эстрадныя, чыталі вершы. Атрымаўся вельмі кранальны, сумесны канцэрт, які даставіў вялізнае задавальненне ўсім прысутнічым.
Моцнае ўражанне таксама мы атрымалі ад малых артыстаў, дзяцей, якія размаўляюць і «спяваюць» на незнаёмым нам мове — мове жэстаў. Гэта выхаванцы Гродзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Яны ўжо не першы раз прыязджаюць да нас, таму што сябруем мы даўно. Пры кожнай нашай сустрэчы імкнемся пацешыць адзін аднаго і прыемнымі словамі і падарункамі. Гэты інтэрнат з'яўляецца падшэфнай установай нашага філіяла.
Якое цудоўнае свята, які вясновы настрой яны падарылі нам!
Падумалася, як добра, што ў нашым банку працуюць не толькі вялікія прафісіяналы сваей справы, шчыра адданыя працы супрацоўнікі, а яшчэ і людзі, які маюць вялікія сэрцы, і яны не могуць быць абыякавымі да праблем і бяды іншых. Рабіць дабро, нічога не просячы ў замен — галоўнае крэда іх жыцця, таму што …..
Мы ўсе – ад сонца. Сіла ў гэтым…
І неба ў нас на ўсіх адно.
Зямля сама — часцінка свету.
Мы з вамі ўсе — яе святло!
Часлава Мулярчык