Адмысловая ўвага ў абласным упраўленні надаецца мнагадзетным маці: для дзяцей праводзяцца шматлікія мерапрыемствы — навагоднія ранішнікі, зімовыя спартыўныя гульні, сумесныя паездкі з бацькамі па беларускіх гарадах, наведванні Абласнога лялечнага тэатра. Шмат робіцца для аздараўлення працаўнікоў і іх дзяцей.
Сёлета мерапрыемства, прысвечаныя Дню маці, пачаліся з канцэрта. Прадстаўнікі Беларусбанка адправіліся ў Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, з дабрачынным канцэртам і віншаваннямі. А вось тыдзень Маці ў філіяле адчыняўся конкурсам — выставай «Мамачка — я табе дару…», падрыхтаванай дзяцьмі работнікаў. Не меней цікавай была і выстава «Берагіні сямейнага шчасця», якую адрасавалі супрацоўнікі Гродзенскай абласной бібліятэкі. Была арганізаваная гарбатная цырымонія з прадстаўнікамі кампаніі. А завяршыў тыдзень святочны вечар, у якім прынялі ўдзел артысты, супрацоўнікі банку і іх дзеці.
Былі таксама арганізаваны салодкія сталы, латарэя, знаемства з мнагадзетнай сям’ёй Жукевіч Паўла і Алы, якія сталі татам і мамай у гэтым годзе ў чацверты раз. На працягу тыдня не засталіся без увагі і мнагадзетные жанчыны. Ім была аказана сацыяльная падтрымка прафсаюзным камітэтам. Абласное ўпраўленне таксама далучылася да Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі ”Павіншуем маму разам!”- маладыя спецыялісты, якія прыехалі з розных куткоў вобласці на семінар, з вялікім задавальненнем падпісалі паштоўкі для сваіх мамачак.
Цэлы тыдзень банк нагадваў дружны дом, у якім жыла радасць, адухоўленая светлым каханнем кожнага да свайго маці. Бо для любога, нават сталага чалавека, маці — самы родны і блізкі чалавек, які на гэтым свеце, дае самае каштоўнае — жыццё!
Часлава Мулярчык