1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 203-84-34

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Виртуальный фестиваль 2020

Спорт и Белагропромбанк

Мы в социальных сетях

ГлавнаяНовостиВыстава “Мой свет у фарбах” у Белаграпрамбанку
02 декабря 2021

Выстава “Мой свет у фарбах” у Белаграпрамбанку

1 снежня ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню інвалідаў, у ЦБП “Белаграпрамбанк” распачалася дабрачынная выстава “Мой свет у фарбах”.

 Мэта выставы – візуальны дыялог маладых інвалідаў з грамадствам, атрыманне водгукаў на творчасць і падтрымка талентаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Удзельнікі выставы наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання Бярэзінскага ТЦСАН, дзе займаюцца ў гуртку “Букет фантазій” і ў рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні “Дзівосы сваімі рукамі”. Тут яны ствараюць сувенірную прадукцыю, адначасова развіваючы маторыку рук, творчае мысленне і іншыя здольнасці.

Мерапрыемства арганізавана ДУ “Бярэзінскі ТЦСАН” сумесна з ААТ “Белаграпрамбанк” і праводзіцца ў фармаце “свабодны кошт”. Выручаныя сродкі будуць пералічаны на дабрачынны рахунак аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і накіраваныя на набыццё матэрыялаў для далейшых заняткаў гуртка і майстэрні.

Кожны бярэзінец можа наведацца на выставу, і не толькі паглядзець на вырабы, але і што-небудзь купіць і тым самым падтрымаць людзей з абмежаванымі здольнасцямі.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ

Фота прадстаўлена Бярэзінскім ТЦСАН

Карта сайта